Песня
Смотреть видеоклип Видеоклип Новы ўзровень беларуска-кітайскага супрацоўніцтва для песни Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ.
Текст песни
Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу,
Ён ствараў наш свет у жанры фрыстайлу,
Прамовіў "Будзьма", і Беларусь паўстала.
Іхтыязаўры і іншыя цмокі
Мы напачатку ў акіяне моклі,
А потым пакінулі водныя нетры
І займелі мы назву "неўры".
Неўры здавён, ад першых вякоў
Пераўтвараліся ў ваўкоў
Такая вось звычка была ў народа
Жыцень, Пярун, Дажджбог і Кола Сварога
У паганскіх багоў продкі нашыя верылі,
Але ўжо хрысціянства грукае ў дзверы ім.
Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ
Год 862 ад нараджэння Хрыстова
Пра Полацак першыя летапісныя словы.
Ў тым Полацку збудуюць сабор Святой Сафіі
(У свеце былі толькі тры такія).
Тамтэйшы князь Усяслаў Чарадзей
Быў чоткі персанаж, але слухай далей
У Полацку жыла Еўфрасіння Святая,
Памяць пра яе ў стагоддзях не тае.
Для яе зрабілі знакаміты крыж
(Не проста супер, а супер-звыш),
Але ў апошнюю вайну артэфакт прапаў.
Такі вось, прабачце, мясцовы грааль.
Ідзем далей, не марудзім доўга.
Час надышоў князя Міндоўга.
І тут мы зацяміць мусім з табой
Тады Беларусь называлі Літвой,
А дакладней Вялікім Княствам Літоўскім
З гербам "Пагоня" і суперскім войскам.
Пакрочым далей сваім шляхам пыльным.
Князь Гедымін засноўвае Вільню.
Сон легендарны ваўчара ў латах
На Вікіпедыі пра гэта багата.
Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ
Год 1362-гі.
Шчэрацца дзіды. Лунаюць сцягі.
Нашыя войскі ля Сіняй Вады
Разбілі трох ханаў Залатое Арды,
І Княства Літоўскае раптам о-па
Зрабілася буйнейшай дзяржавай Еўропы.
Давайце далей разгортваць світак.
У Княстве Літоўскім княжыць Вітаўт.
Тэўтонскі Ордэн нам пагражае.
Пад Грунвальдам бітва ўсё вырашае.
Вітаўт з Ягайлам, польскім каралём,
Крыжакоў адправілі ў металалом.
Францішак Скарына канкрэтны мажор.
Вучыўся не ў Полацку, а за мяжой.
І з гэтай навукай ён добра парадзіў
Беларускую Біблію выдаў у Празе.
Вайскоўцы былі ў форме не горшай
Паклалі маскоўскае войска пад Оршай
У 1514-м годзе,
Але годзе пра гэта, наперад мы пойдзем
Хвілінны прыпынак зараз і тут
Зацверджаны Трэці Літоўскі статут,
А пад Кіргхольмам разбілі шведаў,
Відаць, ты пра гэта раней не ведаў.
Будзьма ведаць свой род
У Магілёве ў бітве апантанай
Сем тысячаў палегла акупантаў.
Якіх акупантаў? Ну, гэтых З Усходу
Прадстаўнікоў братняга расейскага народу.
Іх называлі яшчэ "маскавіты",
А мы ўжо ў Рэчы жылі Паспалітай
Беларуска-літоўска-польскай дзяржаве
І чамусьці суседзяў усіх раздражнялі.
Тры падзелы Рэчы Паспалітай
Вось так узялі нас і падзялілі.
Найбольшую частку зела Расея
Сярод шляхты незадаволенасць спее.
На сцэне зявіўся Тадэвуш Касцюшка.
Запомніць імя гэта трэба. Таму што
Тадэвуш канкрэтным быў рэвалюцыянерам
У свабоду, роўнасць, братэрства верыў,
Змагаўся за гэта нават у Штатах,
Але рускі царызм яго кінуў за краты.
Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ
Падчас напалеонаўскага землятрусу
З беларусамі біліся беларусы,
А ў 1863-м
Паўстанне ізноў пажарышчам свеціць.
Кастусь Каліноўскі, сын Беларусі
Ў роспачы быў, у гаркоце, у скрусе,
Падняў касінераў, смела біўся ў палях,
Але ў пятлі на Лукішках скончыў свой шлях.
Свет на мяжы ХХ стагоддзя.
Трэба падымаць культуру ў народзе
Багушэвіч, Багдановіч, Купала і Колас,
Ластоўскі, Луцкевіч Багата было вас
Дзясяткі й дзясяткі выбітных імёнаў
Але ўжо рэвалюцыя палае чырвоным.
Ну вось. У рэвалюцыйных жахах
Зяўляецца новая дзяржава.
Завецца прыгожа яна БНР.
Яе ўтварэнне святкуем і цяпер.
Але раптам аднекуль з дзіркі ад бубліка
Зяўляецца іншая на табе рэспубліка.
Завецца ўжо не рамантычна яна
Савецк